Перайсці да зместу

Сок (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сок
руск. Сок, тат. Суык, башк. Сук
Вусце ракі
Вусце ракі
Характарыстыка
Даўжыня 363 км
Басейн 11 700 км²
Расход вады 45,6[1] м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Бугульмінска-Белябееўскае ўзвышша
 • Каардынаты 54°13′52″ пн. ш. 52°44′35″ у. д.HGЯO
Вусце Саратаўскае вадасховішча
 • Месцазнаходжанне паўночная частка горада Самара
 • Вышыня 28 м
 • Каардынаты 53°24′33″ пн. ш. 50°07′56″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Волга → Каспійскае мора

Краіна
Рэгіёны Арэнбургская вобласць, Самарская вобласць
Код у ДВР 11010000612112100005600
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сок (руск.: Сок[2], татар.: Суык, башк.: Сук) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Арэнбургскай і Самарскай абласцях, левы прыток ракі Волга.

Даўжыня ракі 363[3] (364[2]) км. Плошча вадазбору 11 700 км². Сярэдні расход вады ў сярэднім цячэнні 16,4[2] м³/с, у вусці — 45,6[1] м³/с. Рака бярэ пачатак на Бугульмінска-Белябееўскім узвышшы. Упадае ў Саратаўскае вадасховішча на рацэ Волга каля пасёлка Волжскі, на поўнач ад горада Самара. Рака Сок раўніннага тыпу з шырокай далінай (1,6-10 км) і звілістым рэчышчам[1]. На пойме ракі вялікая колькасць азёр і старыц. Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку снежня, паводка ў красавіку — пачатку мая. У басейне ракі каля 800 азёр і вадасховішчаў агульнай плошчай 10,8[1] км². Суднаходная на 6 км ад вусця[3].

Сярод прытокаў: Камышла, Малы Сок, Байтуган, Укс, Сасноўка, Целегас, Ігарка, Ісаклінка, Вялікі Сургут (Вялікі Суруш[4]), Сургут (Суруш[4]), Бароўка, Арлянка, Каргалка, Чарноўка, Трасцянка, Кандурча і інш.[3]

Зноскі

  1. а б в г Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Сок // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 397. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  3. а б в Государственный водный реестр РФ (руск.)
  4. а б Энциклопедия природы Самарской области Архівавана 10 кастрычніка 2016. (руск.)
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 397. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 378. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)